Вольная Серабранка, 2 (14) 2009

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

2 (14) 2009

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2009-02

Рэдактар: Лагодны Артур

Выдавец: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска

Copyright © 2009 by Вольная Серабранка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нашы ў Радзе. Жыхар Серабранкі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў запрошаны ў склад Грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гутарцы з нашым карэспандэнтам спадар Трусаў пагадзіўся падзяліцца сваімі ўражаннямі з гэтай нагоды. – Спадар Алег, адбылося першае паседжанне Грамадска-кансультатыў­най рады. Пакуль мала хто верыць, што Лукашэнка змяніўся і пачне нарэшце прыслухоўвацца да носьбі­таў альтэрнатыўных меркаванняў. – Як мне падаецца, сярод правячай наменклатуры пачаў праглядацца раскол, як казалі пры Саветах, на “ястрабаў” і “галу­боў”. Гэтыя дзве плыні ідуць пара­лельна. Адны – за рэформы, другія, у асноўным, старога пакалення, усім сваім выглядам паказваюць, што рэформы ім “сто гадоў не патрэбныя”... Адны арыштоўваюць тых жа прад­прымальнікаў, другія хочуць прыняць закон пра выбары. “Ястрабы” нічога не хочуць мяняць... Ад таго, які бок пера­можа, сёння залежыць лёс краіны. Што да выказвання Лукашэнкі, то ён, відавоч­на, на баку прадстаўнікоў старой намен­клатуры. І яму маладыя – новая плынь – наступаюць на пяткі... З другога боку, ён ужо не можа кіраваць па-старому.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Вольная Серабранка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле