Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1999
Выдавец: Беларускі інстытут праблем культуры
Памеры: 132с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1999 by Пятро Васючэнка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вядомы беларускі пісьменнік, драматург, літаратуразнаўца Пётр Васільевіч Васючэнка нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку. У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пасля вучыўся ў аспірантуры пры Інсцітуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертачцыю па тэме: "Вайна і дзяцінства: мастацкае асваенне праблемы ў беларускай прозе 60 – 70-х гадоў”. З 1997 года працуе дацэнтам, загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвіністычнага універсітэта, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат філалагічных навук. Першыя публікацыі – допісы, артыкулы, вершы – друкаваліся ў Полацкай аб'яднанай газеце. Пазней у друку з'явіліся апавяданні, казкі, рэцэнзіі і крытычныя артыкулы, якія змяшчаліся ў рэспубліканскіх часопісах, газетах, альманахах. Апавяданні для дзяцей увайшлі ў склад калектыўнага зборніка “Цвіце верас”, які выйшаў у 1987 годзе. У 1993 г. у выдавецтве “Мастацкая літаратура” выходзіць першая кніга прозы П. Васючэнкі “Белы мурашнік”. А ў 1997 г. выдавецтва “Юнацтва” выпускае кнігу казак “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”, якая прынесла аўтару сапраўдны поспех. (С. Юркевіч, навуковы супрацоўнік Беларускага інстытута праблем культуры, фрагмэнт)
Беларускія аўтары: Васючэнка Пятро
Каталёг: Kamunikat.org