Бельскі Гостінэць, 1 (25) 2004

Бельскі Гостінэць

краязнаўча-культурны часопiс

1 (25) 2004

Месца выхаду: Бельск Падляшскі

Дата выхаду: 2004

Рэдактар: Фёнік Дарафей

Рэдакцыйная калегія: Валянцiна Бабулевiч (сакратар рэдакцыi), Жанэта Роля, Мiхал Стэпанюк, Тaмaш Сулiма, Давід Гайко

Выдавец: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach

Выдавецтва/ друкарня: Друкарня Праваслаўнага Супраскага Манастыра

Памеры: 32с., 21см

ISSN: 1506-9192

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [346.], [347.]

На вуліцы Траўгутта, даўняй Брэсцкай, у двухсотгадовым драўляным доме, вялікім быццам двор, пражывае Надзея Божко. За сабою мае ўжо 92 зім ды вёснаў і шмат пражытага. Любіць да гэтага вяртацца ўспамінамі, хаця побач ясных момантаў жыцця, былі і драматычныя. Дачка патомных бельскіх мяшчан Артысевічаў - Іосіфа і Сафіі з д. Антыховіч, дзяцінства і маладосць правяла на Дубічах. Гэтая старая вуліца была заселена ў большасці рамеснікамі - гарбарамі і кушнерамі. Даўней Дубічы складаліся фактычна з двух вуліц - яе адрэзак, што адыходзіць ад цяперашняй вуліцы Баторага, называўся Заставецкай (ад заставы - тамы, якая знаходзілася на рацэ Белай). Тут жа да сёння захаваўся старадаўні дом Артысевічаў, у якім пражывае Уладзімір Артысевіч, брат Надзеі. (Бельскія расказы Надзеі Божко, фрагмэнт)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)