Месца выхаду: Менск - Ню Ёрк
Дата выхаду: 1993
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Выдавецтва/ друкарня: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Памеры: 90с., 26 л. іл., 23см
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Мэмуары
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [852]
Ня трэба думаць, дарагі чытач, што гэта нейкая асаблівая, праклятая людзьмі і Богам зямля, - па сутнасьці, гэта тыя-ж самыя мясьціны, па якіх штодня ходзім мы, дзе адпачываем на лагоднай прыродзе ў выхадныя і сьвяточныя дні, дзе весяла гуляюць, нічога ня ведаючы аб мінулым, нашы бесклапотныя дзеці. Так, яны ня шмат што ведаюць з тых жахлівых часоў, ды і мы, дарослыя, інфармацыю такога роду пачалі атрымліваць толькі ў апошні час. Шмат год у краіне дзейнічалі сілы (яны дзейнічаюць і цяпер, хіба што іншымі мэтадамі), вельмі зацікаўленыя схаваць даўнія справы пад покрыва «сакрэтнасьці», утаіць ад народу свае крывавыя сьляды. Толькі, як даўно вядома, злачынствы кепска ўжываюцца з самай найсакрэтнай сакрэтнасьцю, рана ці позна яны выходзяць на сьвет Божы, каб лішні раз закляйміць зло і засьведчыць неабходнасьць пільнасьці.
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор