Вольная Серабранка, 08 (12)

Вольная Серабранка

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

08 (12)

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-12

Рэдактар: Лагодны Артур

Выдавец: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска

Copyright © 2008 by Вольная Серабранка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На наступны дзень пасля маршу пратэсту на серабранаўскім рынку “Свелта” адбыўся невялічкі стыхій­ны мітынг працоўных. Сабраліся ўсе, хто мог кінуць на калегаў тавар – каля паўсотні дробных гандляроў, пераважна жанок. Рэй ізноў жа вёў старшыня прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка. Некалькі слоў сказаў лідэр ІПэшнікаў “Свелты” Сяргей. Большасць працаўнікоў “Свел­ты” падтрымалі акцыю 15 снежня і патрабавалі ад сваіх лідэраў адказу на пытанне: “Што рабіць далей?” Спадзяванні дробных бізнесоўцаў, што іхні пратэст, выказаны двухтысячным маршам прадпрымальнікаў без падтрымкі грамадства, будзе пачуты ўладамі, не спраўдзіліся. Не спраўдзілася таксама інфармацыя напярэдадні рэспубліканскага страйку і шэсця аб тым, што ўлады разглядаюць прапанову Мінэканомікі аб заха­ванні для дробных прадпрымальні­каў ранейшых умоў працы. Шумчанку давялося рэагаваць на крытыку за, па некаторых ацэнках, не вельмі ўдалую арганізацыю акцыі пратэсту (галоўным чынам, за яе нешматлюднасць).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Вольная Серабранка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле