Бельскі Гостінэць, 4/1998

Бельскі Гостінэць

краязнаўча-культурны часопiс

4/1998

Месца выхаду: Бельск Падляшскі

Дата выхаду: 1998-11

Рэдактар: Фёнік Дарафей

Рэдакцыйная калегія: Валянцiна Бабулевiч (сакратар рэдакцыi), Iрэна Кулiк, Давiд Рошчэнко, Жанэта Роля, Мiхал Стэпанюк, Кася Сулiма, Томэк Сулiма, Марэк Хмур (рэдактар тэхнiчны)

Выдавец: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach

Памеры: 32с., 21см

ISSN: 1506-9192

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [199.]

Хочам, каб „Бельскi Гостiнэць” чыталi не толькi вучнi нашай школы, але i iншых. Каб заахвоцiць да нашага часопiса сяброў з iншых мясцiн, на адну веснавую пятнiцу мы запланавалi сустрэчы з вучнямi ў Клейнiках, Чыжах ды Курашаве. План быў вельмi амбiтны i таму, каб паспець, Дарэк Фiёнiк гнаў „сэткай” па дарозе з Бельска ў Нарву. Было гэта дзiўнае таму, што трабант галоўнага рэдактара свае найлепшыя гады мае ўжо за сабою. Дзякуючы добрай дыспазыцыi трабанта хутка даехалi мы ў Клейнiкi. А там- шок... Аказалася, што мы мелi найперш прыехаць у Чыжы. А тут, у Клейнiках, зал яшчэ не прыгатаваны. Аднак спраўная акцыя вучняў i настаўнiкаў дала эффект i пасля дваццацi хвiлiн мы ўжо пачалi. Расказ пачаў Дарэк, пасля Давiд i я. Сябры i сяброўкi слухалi з зацiкаўленнем. Расказвалi мы пра гiсторыю ўзнiкнення „Гостiнця”, пра яго змест, а наканец нават пра сябе. Перад выездам у Чыжы дамская частка слухачоў папрасiла нас зрабiць супольную здымку, на што мы, вядома, згадзiлiся. Аказалася, што ў Клейнiках маем не толькi слухачоў, але i „вельбiцеляў”. (Экспрэсам па чыжоўскай гмiне, фрагмэнт)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)