Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва


„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).

Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).

Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.

А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.

Тэкст www.niva.iig.pl

Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва :: Выданьні

pdf
Kondratiuk Hanna, W stronę Tarasiewicza

W stronę Tarasiewicza

Kondratiuk Hanna

23 września 1893 w Sokółce w rodzinie Marii i Aleksego Tarasiewiczów jako czwarte z kolei dziecko rodzi się Jan, ochrzczony następnie w obrządku prawosławnym. Ojciec jest podpułkownikiem armii carskiej, bohaterem wojny rosyjsko-tureckiej. Pochodzi ze szlachty z guberni mińskiej. Matka jest katoliczką, wywodzi się ze starego szlacheckiego rodu Kuszelów. 1893-1900 — Z uwagi na profesję ojca rodzina często zmienia miejsce zamieszkania: Sok... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Валкавыцкі Георгій, Ашчэпкі

Ашчэпкі

(1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой... Болей »


pdf
Руско Барыс, Прасейванне імглы

Прасейванне імглы

Руско Барыс

Барыс Руско нарадзіўся 13.09.1929 г. у Белавежы. Аўтар паэтычных зборнікаў Wołanie w Puszczy Białowieskiej (1998), Pełzanie po ciszy (1999), Cztery pory roku (2000), Powiew Puszczy (2001). Дэбютаваў у „Ніве” (1992). Член Саюза польскіх літаратараў. Болей »


pdf
У новай айчыне

У новай айчыне

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў міжваенны перыяд

У новай айчыне – другая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”, заснаванай праграмнай радай тыднёвіка “Ніва”. Кніга распавядае пра вяртанне жыхароў Падляшша ў родныя мясцйіны з бежанства 1915 года. Вяртанне было нялёгкім і часам нават немагчымым. Прыязджаючы з далёкіх вандровак ў родную старонку, пакутнікі заставалі спаленыя датла вёскі, знішчаную гаспадрку, пустазелле і палын. Трэба было пачынаць усё ад пачатку, на нов... Болей »


pdf
Бежанства 1915 года

Бежанства 1915 года

Да гэтага часу ў Заходняй Беларусі і Ўсходняй Польшчы яшчэ засталіся сведкі перасялення людзей з гэтай тэрыторыі у Расею. Перасяленне пачалося перад Першай сусветнай вайной. Сяляне, якія паддаліся прапагандзе расійскіх уладаў, спешна здымаліся з месцаў, пакідаючы абжыты кут, і пераязджалі ў глыб Расеі. Людзям казалі, што толькі такім чынам яны пазбегнуць наволі, здзекаў і жудаснай смерці. Сялян падманулі. Расейскі бок хацеў, каб немцы, ... Болей »


pdf
Сваякі

Сваякі

Гэтаму зборніку можна было б даць і іншае найменне. Напрыклад: „Дзядзькі, цётка і дзед”. Дык на дзядзькоў былі мы багаты, цётак і дзядоў таксама мелі. Ну, але ўсе гэтыя кроўныя повязі змяшчаюцца ў абранай назве. Нашы сваякі — з вялікай ніўскай сям’і. Заснаваў род паклоннік „Сонькі-залатаручкі” дзядзка Лявон, чалавек з лагоднай усмешкай і прыхільнік камічнага. Калі род узначаліў дзядзька Квас, родавай асаблівасцю стала з’едлівае высмейва... Болей »


mobi
fb2
epub
Валкавыцкі Георгій, У каменным крузе

У каменным крузе

Валкавыцкі Георгій

“У каменным крузе” Георгія Валкавыцкага – дакументальны аповед аб ваенных падзеях лета 1943 – вясны 1944 года, удзельнікам якіх быў аўтар. Кніга напісана ў форме дзённіка, што з’яўляецца яскравым прыкладам і доказам яе дакументальнасці. Як свайго часу прызнаўся сам атар, ідэя спісаць свае ўспаміны, а лепш сказаць падзеі, яшчэ жывыя ў сэрцы і душы, нарадзілася ў 1946 годзе, калі ён толькі вярнуўся з ваенных сцяжын. Спісаныя некалі па “жы... Болей »


pdf
У кроплях дажджу

У кроплях дажджу

Плён V Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы

Пра творчасць самадзейных паэтаў і празаікаў цяжка гаварыць з пазіцыі вызначаных крытэрыяў і патрабаванняў літаратурнай крытыкі. Але, калі арыентавацца на ўзоры сапраўднай літаратуры, то важна зазначыць, што першапрычынай, альбо натхняючым імпульсам творчасці, з'яўляецца духоўны парыў, покліч, альбо крык душы, схоплены ў прасторы і зафіксаваны ў часе найбольш адпаведнай формай. 1 крытэрыі тут, якдля самадзейных, так і для прафесійныхтво... Болей »


mp3
mobi
fb2
epub
Артымовіч Надзея, Адплывае спакойнае неба

Адплывае спакойнае неба

Артымовіч Надзея

Непадрыхтаваны, чалавек чэрствай душы, няўражлівы на свет, не зразумее ні яе жыцця, ні яе паэзіі. Яе словы-тропы, словы-творы, словы-сімвалы можна ўспрыняць толькі на хвалях сэрца, зразумець не розумам, а душой, пры чым душой тонкай і лёгкаранімай. Каб зразумець яе паэзію, трэба ўмець успрымаць думкі сэрцам, інакш словы, зложаныя ў вершы яе душой, пазастануцца толькі словамі, якія не маюць глыбейшага сэнсу, сувязі ды пераказу. Паэзія На... Болей »


pdf
Вобразы думак

Вобразы думак

Плён ІV Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы

Гранатавым сяйвом крывавіць настольнік Вушка кубка дрэмле ў фарфоравым сне Затопленая ў салодкім моры ўспамінаў Чакаю: канца... новага пачатку. (Жанэта Роля) Болей »