Раман Аляксея Талстова – маладога беларускага пісьменьніка у сапраўданасьці можа стаць важнай і знакавай зьявай нашага часу. Часу камэрцыялізацыі забавы, калі цывілізацыя замяніла сабой культуру і ператварыла чалдавечае жыцьцё і вечны шлях, які кожны сам сабе мусіць пракладаць праз шэрыя будні і звыклыя, але незразумелыя абставіны. Бескампрамісны падыход да існаваньня дае магчымасьць пераглянуць і заўважыць тое, што за будзённасьцю прап... Болей »
У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”. Пра аўтара: Усевалад Сьцебурака нарадзіўся ў 1981 г., скончыў гістфак БДПУ і асьпірантуру. Выкладаў гістарычныя дысцыпліны у сталічных ВНУ. Друкаваўся ў “Нашай Ніве”, “Куфэрку Віленшчыны”, “Рэгіянальнай газеце” і іншых выданьнях беларускай перыёдыкі. У 2004 стаў лаўрэатам прэміі “Лепшы дэбют” часопісу ... Болей »
Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на захад. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чуткі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзінае выйсце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіёнаў кіруюцца гружаныя фурманкі. З этнічна беларускіх Беласточчыны ды Гарадзеншч... Болей »
Прапанаваны том змяшчае ўспаміны жыхароў сённяшняй Беласточчыны, якія ў 1915 годзе пакінулі месца свайго жыхарства і падаліся ў бежанства ў глыб Расіі. Уасноўную частку кнігі ўвайшлі тэксты друкаваныя на старонках тыднёвіка „Ніва” ў 19582015 гадах і непублікаваныя матэрыялы, сабраныя журналістамі, карэспандэнтамі і чытачамі. Пад тэкстамі падаецца аўтар і год запісу. У кнізе друкуюцца таксама матэрыялы, сабраныя ў час маладзёжных летніка... Болей »
Да гэтага часу ў Заходняй Беларусі і Ўсходняй Польшчы яшчэ засталіся сведкі перасялення людзей з гэтай тэрыторыі у Расею. Перасяленне пачалося перад Першай сусветнай вайной. Сяляне, якія паддаліся прапагандзе расійскіх уладаў, спешна здымаліся з месцаў, пакідаючы абжыты кут, і пераязджалі ў глыб Расеі. Людзям казалі, што толькі такім чынам яны пазбегнуць наволі, здзекаў і жудаснай смерці. Сялян падманулі. Расейскі бок хацеў, каб немцы, ... Болей »
На пераломе ХІХ і ХХ ст. беларускае грамадства Падляшша перажывала вельмі цікавы пэрыяд сваёй гісторыі. З аднаго боку, Беласточчына сталася адным з вядучых прамысловых цэнтраў Расійскай імпэрыі. У 1913 годзе ў Беластоку дзейнічала больш за 100 фабрык па вытворчасьці сукна і іншай матэрыі, дзе працавалі 15 тысяч людзей. Лік жыхараў горада ў гэты час дасягнуў 100 тысяч, тым самым перавышыўшы губернскае Гродна. Як ніколі раней, сялянскае н... Болей »
Выданне ўяўляе сабой збор выбраных твораў вядомага сучаснага польскага паэта Тадэвуша Ружэвіча, якія даюць магчымасць пазнаёміцца з вершамі розных перыядаў творчасці аўтара. "За вонкавай прастатой вершаў Тадэвуша Ружэвіча заўсёды адкрываецца падводная плынь, размова пра сутнаснае, быццёвае. Пра новага чалавека-пакутніка, які ўсведамляе сваю самоту. Пра наймарнейшую марнасць чалавечых намаганняў спазнаць, патлумачыць, запоўніць сусвет, з... Болей »
Уладзімір Някляеў (нар. 1946 у Крэве) безумоўны класік сучаснай беларускай літаратуры, чые творы таксама перакладзены на дзясяткі моў свету. Яго паэзіі ўласцівыя сугестыунасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і будучыняй роднага краю і ўсяго і свету. Болей »
«У хуткім часе ў Мінск прыедзе Максім Багдановіч», — пачулі мы голас А. Смоліча, які ўвайшоў у сталоўку «Беларуская хатка», трымаючы ў руках ліст. Усе прысутныя заварушыліся, пасыпаліся пытанні «Калі? Надоўга? Што ён піша?» «М. Багдановіч піша, штр хоча пажыць у Мінску, у сваім род¬ным горадзі, дыхнуць паветрам Бацькаўшчыны, пачуць жывую беларускую мову. Просіць паклапаціцца аб працу для яго, а калі канкрэтна прыедзе — яшчэ напіша, або ... Болей »
Літаратурны альманах № 1 «Белавежа» з'яўляецца першым такога тыпу выданнем Галоўнага Праўлення БГКТ у Беластоку. Яго падрыхтавалі члены літаратурна-мастацкага аб'яднання, якое дзейнічае ад 1958 года. Альманах «Белавежа» папярэдзіла ўжо некалькі літаратурных выданняў, між іншым, зборнік паэзіі мясцовых аўтараў «Рунь», зборнік вершаў А. Барскага «Белавежскія матывы», зборнік вершаў Я. Бурша «Прамень думкі», шматлікія апавяданні, вершы, сц... Болей »