![]() |
![]() |
Зборнік “Фрашкі да пляшкі”—суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістаў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлад... Болей »
Проза Б.Пятровіча (Сачанкі) выбіваецца з агульнай плыні сучаснай беларускай літаратуры. Ён смела эксперыментуе, "прымушае" сваіх герояў трапляць у незвычайныя жыццёвыя сітуацыі, балансаваць на мяжы явы і сна, рэальнага і ўяўнага... Б.Пятровіч нарадзіўся на Гомельшчыне. Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта працаваў у "Гомельскай праўдзе". Цяпер жыве і працуе ў Мінску. Болей »
Кніга вядомай гарадзенскай паэткі Дануты Бічэль “Хадзі на мой голас” – гэта ўспаміны, нарысы пра вядомых людзей, з якімі або сустракалася Сп. Данута, або іх творчасць зрабіла пэўны ўплыў у яе жыццё і творчасць. Кніга распачынаецца падарожжам у родную вёску паэткі – у Біскупцы. Кожны чарговы нарыс – гэта своеасаблівае апісанне ўласнага лёсу ў кантэксце гістарычных падзей. Тут партрэты вядомых гарадзенцаў і людзей, звязаных з Гародняю. Як... Болей »
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам – і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі. Паэт запрашае чытача выправіцца ў захапляльнае падарожжа: ад самоты – да свабоды... Болей »
Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы” складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма - успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюц... Болей »
Сярэдзіна XXI стагоддзя, светам кіруе Высокая сямёрка. І няма ні Расіі, ні ЗША. На палітычнай мапе – Сібрусія, Афраюсія, Аб'еўра. І Хахлабульбія, межы якой прайшлі ў дзесятках кіламетраў ад Масквы... Суседнюю дзяржаву ачольвае Пераемнік Шосты... У гарах тундры адкрываецца містычна-пракаветная Шамбала, якую намагаюцца знішчыць, бо Кадастр Галоўнай Пільнасці – не спіць, бо народу не трэба залішняе мудрагельства. І на фоне ўсяго гэтага – к... Болей »
...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе. Малады харунжы Стэфан Тацэвіч апынаецца ў самым віры загадкавых і невытлумачальных для яго падзей, дзе і змова супраць кароны... Болей »
Новую кнігу Кастуся Цвіркі склалі творы пра пачэсную працу хлебароба, пра адносіны да нашай неацэннай спадчыны – зямлі. У вершах і паэме “Хат вячысты дар”, у аснову якой пакладзена фальклорная экспедыцыя, узнімаюцца праблемы нашага жыцця. Болей »
«Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метаф... Болей »
Пасля першага (рукапіснага) выдання “Хірургічнай Адысеі” мінула тры гады, але інтарэс да паэмы павольна і няўхільна працягвае расці. Гэта назіраецца па таму, як людзі перапісваюць ад рукі, ксеракапіруюць і вучаць напамяць ці ўсю адысею, ці яе кавалкі, ці толькі асобныя цытаты. Бачачы такую любоў народных мас да свайго твора, Дзядзька Антон звярнуўся да мяне з просьбай арганізаваць перавыданне “Хірургічнай Адысеі”. Як і было дамоўлена, а... Болей »