Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў ХVІ-ХVIII стст. Паказана становішча абшчыны ў розных рэгіёнах Беларусі, вызначаны агульныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях. Разгледжаны асноўныя функцыі грамады як інстытута сялянскай самаарганізацыі, службовых асоб грамады, яе адносіны з землеўласнікам... Болей »
Прыспечана гісторыі сельскіх паселішчаў (вёсак, засценкаў, двароў феадалаў) Верхняга Панямоння XIV—XVIII стст. Упершыню прыведзены матэрыялы раскопак гэтых пасе- лішчаў. Разам з археалагічііымі матэрыяламі шырока выкарыстаны звесткі пісьмовых крыніц, у тым ліку архіўныя дакументы. Характарызуюцца тэрыторыя і населыііцтва Верхняга Папямоння таго часу, тыпы, памеры і планіроўка сельскіх паселішчаў, гаспадарчыя заняткі і матэрыяльная ... Болей »
Ян Рознэр (1922-2006) — славацкі празаік і публіцыст, перакладчык і літаратурны крытык. Драматычны аповед пра падзеі, звязаныя са смерцю і пахаваннем жонкі Яна Рознэра Зоры. Гэта высокастылёвы суплёт успамінаў і рэфлексій аўтара, у якім крытычна адлюстроўваецца таталітарызм эпохі “нармалізацыі”, ствараецца шэраг партрэтаў тагачасных постацяў славацкай культуры і палітыкі. Болей »
Турэмныя ўспаміны палітвязня Алеся Кіркевіча друкуюцца ўпершыню, хоць яшчэ ў 2013 г. іх электронны варыянт пад назвай «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых» быў адзначаны прэміяй імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Удзельнік Плошчы-2010, тагачасны намеснік старшыні «Маладога фронту» Алесь Кіркевіч 28 студзеня 2011 г. быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых б... Болей »
Кнігу складаюць 63 блогі аналітыка Радыё Свабода Юрыя Дракахруста, якія зьявіліся на сайце svaboda.org у 2008–2014. Гэтыя тэксты – хроніка бягучых падзеяў і адначасна — спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў. Да большасьці блогаў даданыя дыскусіі, якія вяліся зь іх нагоды наведнікамі сайту Свабоды, а таксама — пазьнейшая ацэнка прагнозаў аўтара. Болей »
Выданне ўключае навуковыя артыкулы, прадстаўленыя на Сёмых Міжнародных Доўнараўскіх чытаннях у Рэчыцы (кастрычнік 2010), прысвечаных навуковай спадчыне М. В. Доўнар-Запольскага, яго фалькларыстычным традыцыям, а таксама гісторыка-культурнай спадчыне Рэчыцкага краю. Матэрыялы заснаваны на апошніх даследаваннях архівістаў, этнофафаў, фалькларыстаў, гісторыкаў з Беларусі, Украіны, Расіі. Зборнік разлічаны на шырокае кола навукоўцаў і ўсіх,... Болей »
Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары. Ранняя ціхая раніца. Ідылія такая, што і сабакі гаўкаць лянуюцца. Толькі птушкі нястомныя,— шчабечуць, цёхкаюць, каркаюць, кукарэкаюць зрэдку. З-за Нёмана, з лугавога бязмежжа з пушчай на даляглядзе,— жораў!.. Ён так хвалюючы саліраваў адтуль і ўчора. Болей »
Тэма сёлетняга XX Трыялогу: „Сёння Dzisiaj Today" падаецца надта агульнай. Адразу можа ўзнікнуць думка: ці ўся Беларусь, ці можа нейкая адна сфера жыцця? Лягчэй з паняццем „сёння", бо гэта сучаснасць, рэальны стан, цяперашні момант, а не мінулае альбо будучыня. Аднак ушаноўваючы памяць і працягваючы ідэю ініцыятара Трыялогу - Сакрата Яновіча мы звычайна ў першую чаргу засяроджваемся на дарагой яго сэрцу культуры, у прыватнасці на літара... Болей »
"Сибирские огни" - в настоящее время старейший в России литературно-художественный журнал, основан в 1922 г., первым редактором был Владимир Зазубрин, автор романа "Два мира" и повести "Щепка". В журнале публиковали свои произведения многие выдающиеся писатели: Кондратий Урманов, Исаак Гольдберг, Афанасий Коптелов, Вячеслав Шишков, Антон Сорокин, Георгий Вяткин, Леонид Мартынов, Лидия Сейфуллина, Павел Васильев, Сергей Марков, Вивиан Ит... Болей »
Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд), нарадзіўся 01.01.1922 г. у вёсцы Крысава Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага. Вучыўся ў Менскай педагагічнай навучальні (1937-1938). Вучобу пакінуў з-за арышту бацькоў (трэба было ўзяць на сябе клопат пра малодшых братоў і сястру). У час акупацыі працаваў вярстальшчыкам у «Менскай (Беларускай) газэце», затым пісарам ва ўправе гарадскога пасёлка Ілья. З кастрычніка 1942 г. - сакрата... Болей »