Хурсік Віктар, Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г.г.

Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г.г.

Гістарычны нарыс і спісы

Хурсік Віктар

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2001

Выдавецтва/ друкарня: Пейто

Памеры: 132c., 21см

ISBN: 985-6024-34-Х

Катэгорыя: Гісторыя; Правы чалавека; Грамадзтва; Мэмуары

© Віктар Хурсік, 2001; © Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2001

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [248]

УДК: 947.6 "1863/1864"

Мне давялося ўбачыць справу аб секвестры маёмасці ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў. Я быў уражаны: у спісах, якія там змяшчаліся, сустракаліся прозвішчы знаёмыя мне не толькі па даследаванням Асіповіцкага раёна, а і па будзенным жыцці. Я міжволі адчуў няёмкасць за сваю неадукаванасць і недасведчанасць, хаця неўзабаве высветлілася, што спісы гэтыя ніколі і не друкаваліся. Шукаючы адказ на пытанне, чаму прозвішчы беларускіх дваран-пакутнікаў невядомы нашчадкам, я прагледзеў іншыя справы, звязаныя з паўстаннем, літаратуру і прыйшоў да высноў, якія змешчаны ў гэтай кнізе. Загадзя ведаю, што буду асуджаны некаторымі чытачамі і навукоўцамі, асабліва тымі, хто перабольшвае станоўчую ролю Кастуся Каліноўскага ў гісторыі Беларусі. Але ўпэўнены, што будуць і тыя, хтпо задумаецца над маімі разважаннямі адносна характару паўстання і яго вынікаў і аддасць належнае не аднаму чалавеку, а тысячам маладых змагароў. Кажуць, што чалавек жыве столькі, колькі жыве памяць аб ім. Я рады, штпо гэтпай публікацыяй працягваю жыццё на гэтпым свеце сотпням патрыётаў нашай краіны розных нацыянальнасцяў, веравызнання і грамадскага стану, якія грэбуючы дамашнім дабрабытам, багаццем, а часам і жыццём, бясстрашна выступілі за нацыянальную незалежнасць і годнасць, супраць цемрашальства, насілля і знявагі. (Ад аўтара)

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)