Том: Т. VI, КІШЫНЁЎ- МАНЦЭВІЧЫ
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1972
Рэдактар: Броўка П. У.
Выдавец: Акадэмія Навук БССР
Памеры: 624с. з іл. і карт.
Катэгорыя: Слоўнікі
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1128]
Сыгнатура: I.BEL
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (БелСЭ) выдаецца ўпершыню ў гісторыі беларускага народа. Выданне ажыццяўляецца паводле пастановы Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і Савета Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У БелСЭ чытач знойдзе падрабязныя звесткі пра прыроду рэспублікі, яе рэкі і азеры, раслінны і жывёльны свет, пра беларускія гарады, найважнейшыя гістарычныя месцы, пра ўсе раённыя цэнтры, цэнтры сель-саветаў, калгасаў і саўгасаў, буйныя прадпрыемствы, навуковыя і культурныя ўстановы. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя значнае месца аддасць паказу жыцця выдатных дзеячаў усіх часоў і народаў, сярод іх — перадавых людзей Беларусі як дарэвалюцыйнага часу, так і нашых сучаснікаў.
Каталёг: EEDC