Miejsce wydania: Мінск-Познань-Беласток
Data wydania: 2020
Wydawca: Stowarzyszenie Młodych Twórców "Ku teatrowi"
Wymiary: 348 с.
Kategoria: Kultura; Literatura piękna
Copyright © 2020 by Stowarzyszenie Młodych Twórców "Ku teatrowi"
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [5095]
Больш за 60 аўтарак і аўтараў з Беларусі і Польшчы спрычыніліся да напісання кнігі пра выдатнага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава “Простыя словы”. Тут успаміны і няскончаныя размовы з Міхалам, фотаздымкі, вершы і песні, напісаныя ім для “Новага неба” і “Народнага альбома”. Чым адметная гэтая кніга і хто спрычыніўся да яе стварэння? Чаму імя Міхала Анемпадыстава абавязкова мусіць застацца ў памяці ў беларусаў і як гэтаму паспрыяе кніга “Простыя словы”? Чаму кніга лічыцца польска-беларускай, дзе яна будзе выдавацца і колькі грошай неабходна сабраць, каб яна пабачыла свет? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць першая намесніца старшыні ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай і адна з арганізатарак фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова" Аляксандра Дварэцкая.
Katalog: BTH | Прыватны кнігазбор