Месца выхаду: Кліўледн
Дата выхаду: 1991-04
Рэдактар: Белая Сьвятлана
Рэдакцыйная калегія: Сьвятлана Белая (рэд.), Міхась Белямук (сакр.), сябры - С. Карніловіч, І. Каханоўская, В. Дубаневіч (МакДэрмат), Л. Лазар-Ханенка, Я. Ханенка
Мастацкі рэдактар: Салавянюк Янка
Выдавец: Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтр
Памеры: 64с., 21см
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [595]
Беларусы ёсьць і будуць! Горача вітаю часопіс «Полацак», які дае магчымасьць умацаваць братэрскія сувязі, устанавіць трывалыя кантакты паміж беларусамі на Бацькаўшчыне і на эміграцыі, каб агульна ўплываць і актыўна садзейнічаць Адраджэньню нашай роднай Беларусі. Праз часопіс «Полацак» вітаю беларусаў, якія жывуць за межамі нашай рэспублікі, але захавалі сваю мову, звычаі, культуру й актыўна ўдзельнічаюць у грамадзкіх і навуковых згуртаваньнях, стараюцца даказаць, што беларусы ёсьць і будуць, што гэта народ, які зойме пачэснае месца сярод іншых нацыяў. Шчыра жадаю Вам добрага здароўя, моцы, трываласьці, посьпехаў у пачатай справе выданьня часопіса «Полацак». Жыве Беларусь! Анатоль Грыцкевіч, доктар гістарычных навук, прафэсар, старшыня Менскай гарадзкой Рады Таварыства Беларускай Мовы.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Пэрыёдыка: Полацак