Ніва, 2008/51 (2745)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2008/51 (2745)

Publication Place: Беласток

Publication Date: 2008-12-21

Editor: Вапа Яўген

Editorial Staff: Я. Вапа (гал. рэд., стар. Праграмнай рады), В. Луба (нам. гал. рэд.), М. Ваўранюк, А. Вярбіцкі, М. Лукша, Г. Кандрацюк-Свярубская, А. Мароз, І. Карпюк, М. Халадоўскі - журналісты, А. Паўлоўскі (інтэрнэт), Галіна Рамашка (канцылярыя)

Publisher: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2006-2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Сёлетні, дванаццаты ўжо польска-беларускі літаратурны семінар „Бязмежжа” закончыўся ў апошнюю нядзелю (14.12.) у агратурыстычнай гаспадарцы „Бора-Здруй” у Новым Ляўкове Нараўчанскай гміны. Прэзентаваліся літаратары, якія ствараюць па-беларуску па абодвух баках мяжы. Распавялі яны пра свае творчыя змаганні і прадставілі свае найнавейшыя дасягненні. Несумненна, клімат месца, у якім праводзілася гэтае трохдзённае спатканне, спрыяў дэбатам і разважанням над кандыцыяй беларускамоўнай літаратуры і беларускай тоеснасці агулам. Падтрымаў яго ў час інаўгурацыі сваёй прысутнасцю войт Нараўчанскай гміны Мікалай Павільч. Першы дзень, а ў прынцыпе вечар, прысвечаны быў пісьменніцкай (празатарскай і паэтычнай) творчасці Міраславы Лукшы, штодзень публіцысткі „Нівы”, якая сёлета адзначае юбілей 50-годдзя з дня нараджэння і 35-годдзя творчай працы і пры гэтай нагодзе выдала збор апавяданняў „Гісторыі з белага свету”. Былі падзякі, успаміны самой аўтаркі, урэшце чытанне напісанай ёю літаратуры. Падобна як на наступны дзень, у час сустрэчы з Ганнай Кандрацюк-Свярубскай (таксама журналіcткай „Нівы”, рэдактаркай ніўскай „Зоркі”) і прэзентацыі яе найнавейшай кнігі „Царская трызна”, нельга было пазбыцца ўражання, што абедзве літаратаркі цішком пераносяць у сваіх кніжках „жмені” праўд пра тутэйшых беларусаў і аб беларускім свеце Беласточчыны і самой беластоцкай метраполіі, у якой у цяперашнім дарослым жыцці (Мацей Халадоўскі, Бязмежжа-2008. Вяртанні, фрагмэнт)

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле