Мастоўская Праўда, 21-22 (68-69)

Мастоўская Праўда

грамадзка-інфармацыйнае выданне Мастоўшчыны

21-22 (68-69)

Publication Place: Масты

Editor: Зарэмбюк Алесь

Publisher: Зарэмбюк Алесь

Copyright © 2008 by Мастоўская Праўда

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

«Народная воля» на Гродзеншчыне. Толькі 500 асобнікаў адноўленай у продажы праз “Белсаюздрук” газеты “Народная воля” трапіла ў шапікі Гродна. Для горада, насельніцтва якога перавышае 300 тысяч жыхароў, гэтай лічбы яўна недастаткова, але, як паведамілі ў дзяржаўнай установе, бліжэйшым часам падвышэнне накладу не прадбачыцца. У кожны газетны шапік Гродна трапіла прыкладна 5-6 нумароў “Народнай волі”. Гродзенская вобласць атрымала наклад газэты, які склаў 1000 асобнікаў: з іх 500 засталося ў Гродна, а 500 распаўсюдзілася ў раённых цэнтрах. Калі улічыць, што насельніцтва Гродзеншчыны складае больш мільёна чалавек, дык атрымліваецца, што 1 асобнік газеты прызначаны для тысячы патэнцыйных чытачоў. Як зазначылі ў гродзенскім аддзяленні Белсаюздруку, пакуль складана гаварыць аб попыце на газету, бо вынікі рэалізацыі будуць падведзеныя значна пазней - пасля 12 студзеня наступнага года.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле