Станоўскі Кшыштаф, Асновы парлямэнцкае працэдуры

Асновы парлямэнцкае працэдуры

Станоўскі Кшыштаф

Месца выхаду: Варшава

Дата выхаду: 1998

ISBN: 83-86304-79-0

Катэгорыя: Палітыка; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сярод нас няма, напэўна, нікога, хто ніколі б ня ўдзельнічаў у якім-небудзь сходзе. Мы наведваем сходы жыллёвага камітэту, пэдагагічнае рады, прафсаюзу, школьнай, школьнага ці мясцовага самакіраваньня, розных аб'яднаньняў. Беручы ўдзел у самых разнастайных сходах, мы звычайна хочам (а часам і мусім) узяць слова, выказаць сваё меркаваньне ці прапанову наконт прыняцьця тых ці іншых рашэньняў. На жаль, часта высьвятляецца, што галоўная перашкода, зь якой мы сутыкаемся ў гэткай сытуацыі - няведаньне правілаў паводзінаў на сходах, ці якраз парлямэнцкіх працэдураў. Толькі экспэрты альбо дэпутаты парлямэнту павінныя ведаць усе правілы ды нюансы парлямэнцкае працэдуры. У Польшчы - у адрозьненьне ад шмат якіх краінаў Захаду - няма адзінага, паўсюдна прызнанага рэглямэнту паводзінаў на сходах (напр., у Злучаных Штатах гэтую ролю выконвае Рэглямэнт Робэртса, які быў упершыню апублікаваны ў 1876 годзе). Дэталёва вызначаюць прынцыпы паводзінаў рэглямэнты паседжаньняў, якія прымаюцца беспасярэдня ў Сойме, у паасобных арганізацыях і іншых інстытуцыях. (Уступ, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле