Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1996
Рэдактар: Дзядзенка Зьміцер
Памеры: 64с., 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва; Біяграфіі
Copyright © 1996 by Зміцер Дзядзенка
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [797]
Гісторыя шляхты - ваенна-служылага стану земляў Беларусі, Польшчы, Украіны - уяўляе сабою вайсковы летапіс Вялікага княства Літоўскага, Кароны Польскай і іх канфэдэрацыі - Рэчы Паспалітай. Паколькі асноўным абавязкам шляхціча была абарона краіны, то ня дзіўна, што вялікая колькасьць прадстаўнікоў гэтага стану жыла на памежных землях дэяржавы. Ня стала выключэньнем і Аршаншчына, якая ў XVI стагоддзі ператварылася з глыбінкі ў памежжа Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. (Варта нагадаць, што межы Аршанскага павету былі большымі за цяперашні Аршанскі раён - у канцы XVI ст. у павет уваходзілі Магілёў, Быхаў, Крупкі, Лукомль, Любавічы). Аднак, паколькі рубяжы часьцей за іншыя землі траплялі пад набегі, то і шляхга тут была пераважна незаможнай. Гэткія шляхцічы гуртаваліся вакол больш багатых родаў - магнатэрыі: Сапегаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, кн. Агінскіх і інш.
Беларускія аўтары: Дзядзенка Зміцер
Каталёг: BTH