Зьніч, Рэха малітвы

Рэха малітвы

Вершы зь Беларусі

Зьніч

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1988

Выдавец: Выдавецтва Беларус

Памеры: 38с., 15см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1436]; MiOKB — [5156]

Дадатковая даведка: Коштам Фундацыі імя П. Крэчэўскага

Частка зьмешчаных у гэтым зборніку вершаў (15 з 26х) была апублікаваная ў газэце «Беларус» (№ 303304, жнівеньверасень 1982 г.). Рэшта друкуецца ўпяршыню. Вершы былі напісаныя ў Менску ў 1981 годзе. Аўтар іхны, чалавек сярэдняга веку, жыве й цяпер у БССР. Творы ягоныя, восем рукапісных лісткоў, дайшлі да рэдакцыі «Беларуса» навакольнымі шляхамі й друкуюцца бязь ведама й згоды аўтара. Загаловак гэтай кніжыцы (захоўваючы ў ёй парадак вершаў згодна з рукапісам) далі мы самі, назваўшы зборнік загалоўкам першага вершу — «Рэха малітвы». У гэтым аднастрофным вершы добра ўняты аўтараў пагляд на паэзію, як на працэс творчасьці вольнае, паза «зямнымі багацьцямі», паза «ўзнагародай» ці «карай». Прычым паэзія для Зьніча — ня толькі музыка слова («рыфмы»), але й інтэлект («паняцьці»), спалучэньне прыгожага з разумным. (Я. Запруднік, Паэзія Зьніча, фрагмэнт)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле