Саковіч А., Браты

Браты

Аповесьць

Саковіч А.

Publication Place: Саўт Рывэр

Publication Date: 1973

Sizes: 98с., 19см

Category: Belles-Lettres

Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [1435]

Сабіна зьбіралася на канцэрт. Яна сядзела пры туалетным стале перад люстрам. Ейныя рукі спрытна ўкладалі бліскучыя каштанавыя валасы ў модную прычоску. Вясна. Сонечна й цёпла. Расчыненыя вокны ў сад. Лёгкі ветрык калыша краі рассунутых цяжкіх залацістых штораў на вокнах, прыносіць із саду пах сьвежаскошанае травы. Сабіна чуе рытмічны стук матору касілкі. Гэта ейны муж, Зьмітрок, сьпяшаецца дакасіць траву на газонах ад вуліцы. Дзесяць год як яны жывуць тут, у Амэрыцы. Дзесяць год на адным месцы. Пасьля пакутлівых перажываньняў вайны, пасьля шматгадовых блуканьняў па Эўропе, нарэшце, яны адчуваюць сябе амаль дома. Гадзіньнік на сьцяне прабіў шэсьць гадзінаў. Час быў нагадаць Зьмітраку зьбірацца. Сабіна ўгледзела яго на ходніку. Ён быў не адзін. Зь ім стаялі, размаўляючы, якіясь незнаёмыя мужчына і кабета. Мужчына адразу заўважыў Сабіну, і яна бачыла, што ён сочыць за кожным ейным рухам. Асабліва ўразіў яе насьцярожаны выраз ягоных вачэй. Разам із тым, зьявілася й думка, што ў сваім жыцьці яна ўжо бачыла гэтага чалавека. Дзе? Яна не магла прыгадаць. (фрагмэнт)

Catalog: BTH

Only in the library of the Belarusian Historical Association (hardcopy)