Ластоўскі Вацлаў (Власт), Творы

Творы

Ластоўскі Вацлаў (Власт)

Месца выхаду: Мюнхэн

Дата выхаду: 1956

Выдавец: Бацькаўшчына

Выдавецтва/ друкарня: Buchdruckerei LOGOS, München

Памеры: 112с., 21см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1441]; MiOKB — [5162], [5163], [5164], [5165], [5166]

Выпускаючы асобнай кніжкай творы Вацлава Ластоўскага (літаратурны псэўдонім Власт), Выдавецтва «Бацькаўшчыны» мела на мэце хоць з грубшага пазнаёміць беларускае грамадзтва на эміграцыі з гэтым арыгінальным, высока ўталентаваным і пры гэтым мала ведамым беларускім пісьменьнікам. Ластоўскі пачаў пісаць і друкаваць у «Нашай Ніве» свае першыя мастацкія апавяданьні каля 1910 году, а ўжо ў 1913 годзе Максім Багдановіч у сваім аглядзе сучаснай яму беларускай літаратуры «За тры гады (1911—1913)» даў такую ацэну пісьменьніку: «Власт надрукаваў усяго 3—4 рэчы, але кажную можна ўзяць за прыклад, як трэба пісаць». Галоўнай прычынай малой знаёмасьці, а навет забытасьці літаратурнай спадчыны Ластоўскага трэба ўважаць тое, што пісьменьнік, друкуючы свае творы ў розных беларускіх пэрыёдыках, не дачакаўся выданьня аніводнага асобнага іх зборніка. А тымчасам ягоная ўдзельная вага ў гісторыі беларускае літаратуры не малая. (Ад выдавецтва, фрагмэнт)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле