Сяднёў Масей, Ля ціхай брамы

Ля ціхай брамы

Вершы

Сяднёў Масей

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 1955

Выдавец: Выдавецтва Уладзімера Пелясы

Памеры: 64с., 21 см

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1446]

Баюся тых дарог, што я прайшоў аднойчы: яны з напрамкаў трох — ад сьцюж, ад зор, ад ночы. Пад'юджвалі ісьці паіць вадой гнаявай. Я-ж ня прыпомню, ці было хоць што на яве. I славячы камлі хваін і пух гусіны, ішоў я па зямлі, нібы у небе сінім. I цьвіў на градах мак і піў ваду я з лосем, аж покуль цела ў смак муроў не напілося. Таго ўсяго няма, лёс нахлусіў паганы... Кудысь, у глухамань, качу зямлю нагамі...

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле