Том: У 3 т. Т. 2, кн. 1.
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Курцова В.Н.
Выдавецкая сэрыя: Помнікі гістарычнай думкі Беларусі
Выдавецтва/ друкарня: БелЭн
Памеры: 456 с.: ил.
ISBN: 985-11-0375-6
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Беларуская мова; Культура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1784]
УДК: 39(=1б1.3)(091)
Другі том «Беларусаў» Я.Ф.Карскага, выдадзены пад назнай «Мова беларускага народа» (першапачаткова: «Язык белорусского племени») прысвечаны апісанню беларускай мовы ў межах яе этнагістарычнага пашырэння. У томе ў адпаведнасці са спецыфікай складвання і гісторыяй развіцця падрабязна апісваюцца асаблівасці беларускай мовы як з боку яе фанетыка-граматычнага ўпарадкавання, так і паводле спосабаў спалучальнасці слоў, ці сінтаксісу. Адметнай часткай гэтага тома з'яўляецца раздзел пра словаўтварэнне ў беларускай мове. Задума аўтара даць поўнае і ўсебаковае ўяўленне пра беларускую мову як асаблівае сістэмна-структурнае ўтварэнне ва ўсіх яе адметнасцях прадвызначыла аб'ём выдання. Матэрыял, змешчаны ў гэтым томе, падаецца ў трох частках (выпусках). Першы яго выпуск — «Гістарычны нарыс гукаў беларускай мовы», другі — «Гістарычны нарыс словаўтварэння і словазмянення ў беларускай мове», трэці — «Нарысы сінтаксісу беларускай мовы».
Каталёг: BTH