Месца выхаду: Клыўлэнд
Дата выхаду: 1967
Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Клыўлэндзе
Выдавецтва/ друкарня: Выдавецтва Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Клыўлэндзе
Памеры: 54 с., іл., 30см
Катэгорыя: Этнаграфія; Культура; Мастацкая літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [883]
Нарэшце скончаны гэты чарговы (гэтак зацягнуты) зборнік, разьлічаны на самага сярэдняга акардыяністага. Назоў ягоны ўжо даўно склаўся, як "Родныя Матывы", думаю, што лепш і ня трэба. Хай тыя, што граюць, ды іхныя слухачы ўспомняць пра родную зямельку. Вельмі хацелася тут надаць гарманізацыі песьняў больш народны, уласьцівы ім характар, але зрабіць гэта было амаль немагчыма, бо на акардыёне мы маем ужо вырабленыя (мэханічныя) басы. Такім чынам прыходзілася лічыцца з гэтым. У першай частцы дадзеныя амаль усе арыгінальныя мае творы, а далей ідуць мае апрацоўкі беларускіх песьняў і танцаў. Дык на добрае здароўе ды ласку. Хай вам усім Бог памагае.
Каталёг: BTH