Ткачоў Міхась, Замкі Беларусі (ХІІІ-ХVII ст.)

Замкі Беларусі (ХІІІ-ХVII ст.)

Ткачоў Міхась

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1977

Рэдактар: Барысевіч Ф.В.

Выдавец: Беларускае Добраахвотнае Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

Выдавецтва/ друкарня: Полымя

Памеры: 84 с., іл., 30 см

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Турыстыка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [610]

УДК: 7.078(476)

Ілюстраванае навукова-папулярнае выданне „Замкі Беларусі” закранае важныя аспекты гісторыі, стану, аднаўлення, выкарыстання і папулярызацыі замкаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У кнізе апрацаваны матэрыялы пра найважнейшыя і найбуйнейшыя замкі краіны, абарончыя умацаванні, храмы-крэпасці. Пачынаючы ад “данжонаў”, праз абаронныя замкі буйных гарадоў, заканчваючы на цэрквах абароннага тыпу, якіх на тэрыторыі Беларусі захавалася няшмат, між іншым у Сынкавічах і Маламажэйкаве. Некаторых замкаў, апісаных у кнізе даўно няма, пасля іх засталіся фрагменты руінаў, якія сведчаць пры былую веліч. Кніга Міхася Ткачова дае магчымасць даведацца пра тое, як яны выглядалі, якую ролю спаўнялі, каму належалі. Кніга ўзбагачана картамі, планамі і здымкамі. Рэкамендуецца ўсім, каго хвалюе лёс гісторыка-культурнай спадчыны, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя – архітэктарам, рэстаўратарым, музейным і бібліятэчным работнікам, выкладчыкам, студэнтам і навучэнцам вышэйшых навучальных устаноў, коледжаў і ПТВ, турыстам і гасцям Беларусі, даследчыкам і прыхільнікам зберажэння і аднаўлення гістарычных мясцін.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле