Miejsce wydania: Масты
Data wydania: 2008-11-30
Redaktor: Зарэмбюк Алесь
Wydawca: Алесь Зарэмбюк
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Што Еўразвяз можа даць Мастоўшчыне? 16 лістапада, актывісты Мастоўскага Руху “За Свабоду” распаўсюдзілі ў горадзе Масты, а таксама вёсках Лунна, Дубна, Мікелеўшчына, Масты Правыя і Масты Левыя 400 асобнікаў брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі”. Такім чынам актывісты Руху “За Свабоду” далі магчымасьць жыхарам Мастоўскага раёна падрабязна даведацца пра магчымсьці супрацоўніцтва Еўрасаюза і Беларусі. Па словах рэгіянальнага каардынатара Руху “За Свабоду” у Гарадзенскай вобласьці Аляксандра Зарэмбюка, акцыя была арганізавана з мэтай пашырэньня інфармацыі пра 12 прапановаў Еўрапейскага Саюзу беларускаму народу і яе ўраду. А таксама з мэтай прапаганды ідэі Еўрапейскай інтэграцыі Беларусі, еўрапейскіх каштоўнасьцяў і еўрапейскага ўзроўню жыцця, які мы зможам дасягнуць пры ўступленні нашай краіны ў Еўрапейскі Саюз.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Мастоўская Праўда