Станкевіч Ян, Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы - Беларусі

Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы - Беларусі

Станкевіч Ян

Месца выхаду: Нью-Джэрзі

Дата выхаду: 1978

Выдавец: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны

Памеры: 106 с., 25 см

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [851]

Аўтар "Нарысаў Гісторы Вялікалітвы-Беларусі" мае наўвеце гістору краю й народу вялікалітоўскага, як у порах, калі ён быў гаспадарствавы, так і ў порах, калі народ гэты быў спабыты свае гаспадарствавасьці. Таксама этнографна-вялікалітоўскія часьці Вялікалітвы, рана адарваныя ад свае цэласьці ад гаспадарства вялікалітоўскага, адарваныя тады, як яно яшчэ далей існавала, маюць быць абняты гістораю народу вялікалітоўскага. Вялікаліцьвіны земляў вялікалітоўскіх, адарваных ад свайго гаспадарства былі адразу спабыты нат найменшага арганізаванага палітычнага жыцьця свайго: якая-лень праява такога жыцьця была ім стродка заказана; разам із гэтым яны былі ўцяганы ў палітычнае, культурнае й асабліва царкоўна-рэлігійнае жыцьцё народу, што іх быў паняволіўшы, - у жыцьцё маскоўскае. Так было ў раньшых порах. У часе пасьлейшым ім проста было забаронена жыць сваім нацанальным жыцьцём; мова іхная была адусюль выгнана й перасьледавана, кажнае маладое пакаленьне было сілком болей а болей маскоўлена-русыфікавана. Зь менаванае прычыны часьць іх спабыта роднае мовы. Але ад гэтага яны не перасталі быць тым, чым былі дагэнуль, паходжаньне, прырода іхная, характар іхны не адмяніл.іся, пакост маскоўскі ня мог адмяніць іхнае істы, яны засталіся Вялікаліцьвінамі. Затым доля-нядоля іхная і ўсё, створанае імі ў чужой мове, мае ўвыйсьці да гісторы народу вялікалітоўскага.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)