За Дзяржаўную Незалежнасьць Беларусі

За Дзяржаўную Незалежнасьць Беларусі

Дакументы і матэрыялы

Месца выхаду: Лёндан

Дата выхаду: 1960

Рэдактар: Касяк І

Выдавец: Беларуская Цэнтральная Рада

Памеры: 197с., іл., 25 см

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [850]

У прапанаванай увазе чытачоў гэтай публікацыі зьмешчаны дакуманты, якія непасрэдна гаворуць аб тварэньні беларускім народам сваёй незалежнай дзяржавы — Беларускай РІароднай' Рэспублікі і барацьбе за яе супроць нападаючых ворагаў. У публікацыю увайшлі матар'ялы з пэрыоду Першай і Другой Усесьветных Войнаў. Найбольшыя крыніцы дакумантаў, за ўспомненыя часы, знаходзяцца ў межах Савецкай Расеі. Аднак, савецкі ўрад, змагаючыся з беларускім нацыянальна-вызвольным рухам, не дапушчае да карыстаньня з іх дасьледчыкам вольнага сьвету і звычайным падсавецкім грамадзянам. Гэтыя дакуманты знаходзяцца ў забароненых фондах архіваў і скарыстоўваюцца ўрадам Савецкай Расеі для змаганьня з беларускім адраджэнскім рухам. Гэтымі матар'яламі ілюструецца антыбеларуская савецкая пагромная літаратура; гэтымі дакумантамі савецкі урад абгрунтоўвае свой пэрманэнтны масавы паліцэйскі тэррор супроць беларускага народу ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы.

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле