Народная Воля, 181-182/2008

Народная Воля

181-182/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-11-28

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці падтрымліваеце вы ідэю стварэння працоўных лагераў і накіравання туды бацькоў, якія ўхіляюцца ад утрымання і выхавання сваіх дзяцей? Юрый Блажэвіч, дырэктар турыстычнай фірмы "Альтус-тур": - Я цалкам падтрымліваю такую ідэю. Растлумачу чаму. Па-першае, адправіўшы бацькоў-алкаголікаў у працоўны лагер, можна спадзявацца на тое, што яны кінуць піць. А гэта значыць, што алкаголікаў, якіх зараз па краіне незлічоная колькасць, стане менш. 3 людзьмі, якія жывуць толькі для таго, каб піць, так паступаць і трэба. Дзейнічаць трэба толькі з пазіцыі сілы. Трэба прымушаць іх працаваць з тым, каб яны, а не дзяржава, аплачвалі ўтрыманне сваіх дзяцей... Я разумею, што ў гэтых самых працоўных лагерах заробкі могуць быць невялікія, але гэта ў любым выпадку лепш, чым нічога. Па-другое, зразумеўшы, як цяжка зарабляюцца грошы, і разумеючы, што частку з заробленага ты павінен аддаць на ўтрыманне ўласнага дзіцяці, проста можаш перавыхавацца.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле