Ніва, 2008/47 (2741)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2008/47 (2741)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2008-11-23

Рэдактар: Вапа Яўген

Рэдакцыйная калегія: Я. Вапа (гал. рэд., стар. Праграмнай рады), В. Луба (нам. гал. рэд.), М. Ваўранюк, А. Вярбіцкі, М. Лукша, Г. Кандрацюк-Свярубская, А. Мароз, І. Карпюк, М. Халадоўскі - журналісты, А. Паўлоўскі (інтэрнэт), Галіна Рамашка (канцылярыя)

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У беларускай спартовай прэсе скандал. Гучыць гэта надзвычай нязвыкла. У беларускай прэсе, ды нейкі там скандал!? Як могуць быць у нас праблемы з прэсай!? І як такое прапусціла цэнзура?! І хоць спорт не палітыка, то ўсё адно, калі там бачыш скандальны матэрыял, міжволі закрадваецца думка, што артыкул усё ж выйшаў з чыйгосьці дазволу. А ўвесь той гвалт атрымаўся з нібыта адсутнасці належнага ўзроўню патрыятызму ў барысаўскіх аматараў футбола. У вельмі важным матчы БАТЭ (Барысаў) — „Зеніт” (Санкт-Пецярбург) беларускі футбольны клуб прайграў свайму расійскаму канкурэнту па Лізе чэмпіёнаў з лікам 0:2. Роспачы і расчаравання хапіла ўсім, бо нашы сапраўды добра гулялі і мелі шанцы. Ды вось для рэалізацыі сваіх намераў не хапала нейкай дробязі. Вось на гэтай нібыта дробязі і разгарэўся цэлы медыйны скандал. Той-сёй са спартовых журналістаў прыйшоў да высновы, што нашым аматарам футбола са слаўнага горада Барысава не хапіла ні больш, ні менш, а толькі патрыятызму. Адным словам, забракавала патрыятызму беларусаў, бо нашаму клубу БАТЭ нічога не дало, што яны гулялі на сваім полі. Лепш бы другі раз матч адбыўся на чужым. Тады б нашы футбалісты ведалі чаго чакаць ад чужога гледача. А тут, у родным горадзе, майстры мячыка разлічвалі больш за ўсё на падтрымку свайго стадыёна. І рабілі ўсё, каб квіткі на матч прадаваліся менавіта ў барысаўскіх касах. (В. САЗОНАЎ, БАТЭ і БТ, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле