Беларус, 550

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

550

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2008-11

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, што напэўна будзе прызнаная галоўнай падзеяй гэтага году, скончаная. Падчас кампаніі выявіліся моманты, якія ўласьцівыя для амэрыканскай палітыкі, але могуць расчараваць людзей, для якіх Амэрыка ўяўлялася дасканалым увасабленьнем свабоды і дэмакратыі. Сярод іх – неаб’ектыўнасьць і перадузятасьць большасьці сродкаў масавай інфармацыі і некрытычнае запазычаньне т. зв. лібэральных каштоўнасьцяў пераважнай колькасьцю людзей з вышэйшай адукацыяй. Барак Абама, да апошняга часу нічым не праявіўшы сябе сэнатар ад штату Іліной, які здабыў пасаду ў выніку адмовы балятавацца канкурэнта-рэспубліканца ў 2004-м годзе, у лютым 2007-га году заявіў пра намер балятавацца ў прэзыдэнты ЗША. Ад самага пачатку ён стаў біць рэкорды сабраных сродкаў на прэзыдэнцкую кампанію, і быў у жніўні намінаваны прэтэндэнтам ад Дэмакратычнай партыі, перамогшы сэнатарку ад Нью-Ёрку Гілары Клінтан. У сваёй кампаніі Абама актыўна выкарыстоўваў паралелі з быццам падобнай кампаніяй Джона Кенэдзі, прыцягнуўшы на свой бок вялікую частку моладзі студэнцкага ўзросту і белых з высокім узроўнем адукацыі, прычым большасьць нябелага насельніцтва падтрымала мулата Абаму дзеля расавай салідарнасьці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле