Месца выхаду: Мюнхэн
Выдавец: Выдавецтва "Бацькаўшчыны"
Выдавецтва/ друкарня: Выдавецтва "Бацькаўшчыны"
Памеры: 83 с., 23см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [355]; MiOKB — [482], [4993], [4994], [6196]
Янку Купалу ўжо ад самых пачаткаў ягонага творства цягнула выяўляць сябе ня толькі ў лірычных вершах, але і ў драматургічных формах. Першаю з апошніх паўстала перад паэтам форма лірычна-драматычнае вершаванае паэмы; у гэтым жанры Купала творыць сваю «Адвечную Песьню» яшчэ ў 1908 годзе, г. зн. у годзе выхаду ягонага першага зборніка вершаў «Жалейка" (надрукаваная «Адвечная Песьня» была аднак упяршыню толькі ў 1910 г.); далей ідзе «Сон на Кургане», напісаны ў 1910 г., а надрукаваны ўпяршьшю ў 1912 г.; сюды-ж належыць шырака ведамы драматычны вершаваны абразок «На Папасе» (надрукаваны ўпяршьшю ў зборніку вершаў «Шляхам Жыцьця» ў 1913 г.), а таксама пакінутая далёка няскончанай і нат неназванай драматычная вершаваная паэма на сюжэт із часоў прасяканьня хрысьціянства ў паганскую яшчэ Беларусь (ўрыўкі апублікаваныя ўпяршыню ў VI томе збору твораў паэты ў 1932 г.).
Беларускія аўтары: Купала Янка