Месца выхаду: New York
Дата выхаду: 1972
Выдавецтва/ друкарня: Vydańnie Zaranka
Памеры: 40c., 23cm
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1422]
„Стары як малы", „Стары дурань". „Пад старасьць і кот дурнее". Гэтак дапякаюць маладыя старым. Пэўна-ж старым крыўдна. Яны часамі гневаюцца, крыўдуюць, наракаюць на маладых, што не аддаюць ім належнай увагі й пашаны за шматгадовую працу й клопаты, каб выхаваць дзяцей ды ўнукаў, ды каб ім тое-сёе прыдбаць на памяць. А за гэта за ўсё з іх толькі кпіны строяць, высьмейваюць дый аблаюць нізашто. Старыя крыўдуюць на маладых, а часамі паплачуць з жалю. Яны нават хацелі-б памёрці, але-ж ня ўміраецца. Дзе-ж дзенешся „Жывы-ж у зямлю не палезеш". „Душы-ж ня выплюнеш", бо: „Ня ўмірае стары, але паравы", дык вось: „Трэба жыць як набяжыць". (Жыжа гам)
Каталёг: BTH