Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1991
Выдавец: Праўленне Таварыства "Веды" Беларускай ССР. Рэспубліканская Рада Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны
Памеры: 20с., 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова; Мэтадычная літаратура
Copyright © 1991 by Таварыства "Веды" БССР
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1817]; EEDC — [2288]
На сенняшні дзень у свеце жывуць, сцвярджаюць сваё права на існаванне каля дзвюх тысяч народаў. У кожнага з іх свае адметныя мінулае, сучаснасць і будучыня. Калі адны маюць багатую гісторыю, смела глядзяць уперад, дык многім іншым увесь час ці большую частку яго даводзілася адбівацца ад націску з боку магутных суседзяу, будаваць жыццё ў несупынных клопатах, як у бліжэйшай ці больш аддаленай перспектыве не падпасці пад розныя формы залежнасці. Складаны і цяжкі, у многім своеасаблівы, адметны ад іншых народаў шлях прайшла у сваім развіцці беларуская нацыя. Ад часу утварэння на нашай зямлі беларускай народнасці да сфарміравання беларускай нацыі буржуазнага тыпу мінула больш як тры стагоддзі. Патраціць гэтулькі часу давялося не з прычыны таго, што у беларускай народнасці не было унутраных сіл для перарастання у нацыю. Гэтаму натуральнаму працэсу перашкаджала антынацыянальная палітыка афіцыйных уладау Рэчы Паспалітай, а пазней Расійскай імперыі. У такіх неспрыяльных умовах нашы далёкія продкі не выракліся свайго этнічнага паходжання, захавалі сваю мову, культуру, побыт і звычкі. Гэтым яны заслужылі вялікуто пашану ў сваіх нашчадкаў, далі ім добры прыклад таго, як патрэбна шанаваць, адстойваць ад любых зневажэнняў бацькоўскія традыцыі.
Беларускія аўтары: Лыч Леанід