Месца выхаду: Беласток - Лёндан
Дата выхаду: 2003
Рэдактар: Луба Віталь
Памеры: 270с., 21см
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка; Правы чалавека; Рэлігія; Грамадзтва; Біяграфіі
Copyright © 2003 by Весялкоўскі Юры
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1204], [1203]
У пошуках мінулага чалавек мае два галоўныя заданьні: знайсьці факты і паказаць іх. Зрабіць гэта сёньня ня так проста і лёгка, калі справа датычыць штодзённага жыцьця таго ці іншага старажытнага народу, калі няма на гэта пэўных запісаў. А такімі запісамі зьяўляецца гісторыя або аповед пра людзей, пра тое, што яны рабілі ў свой час, за што змагаліся і ў чым знаходзілі задавальненьне. Таму, як-бы далёка мы не вярталіся ў мінулае людзкасьці, мы ня знойдзем яе пачатку. Апошнім стагодзьдзем дасьледчыкі мінулага карыстаюцца рознымі тэхнічнымі мэтадамі і прыходзяць да пэўных заключэньняў і высноваў. Асабліва пасьля Другой сусьветнай вайны археалягічная тэхніка пайшла так далёка, што са знойдзеных у зямлі рэштак людзкіх паселішчаў апісваюць іхні спосаб жыцьця да 50 тысяч гадоў да н.э. Захаваліся некаторыя дакумэнты і запісы, але многа чаго цікавага зь мінулага застаецца таямніцай. Дасьледчыкі мінулага гавораць, што першыя людзі ў сьвеце былі паляўнічымі і зьбіральнікамі правіянту. Іхняе жыцьцё залежала ад натуры і ўласнай здольнасьці забяспечыць сабе харчаваньне, вопратку і дах над галавой.
Беларускія аўтары: Весялкоўскі Юры
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор