Станкевіч Ян, Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы

Зь гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы

Станкевіч Ян

Дата выхаду: 1967

Выдавец: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны

Памеры: 44., 21см

Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова; Палітыка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [854]; EEDC — [2171]

Гэта паданы разгляд Др. Я.Станкевіча дзьвюх працаў, каторых тэмаю ёсьць русыфікацыя Беларусі. Праца А.Пушкарэвіча беларускім чытачом мала прыступная, а другая вялікая (340 бач.) праца Александры Цьвікевіча зусім няпрыступная; часьць яе была надрукаваная ў менскім часапісе "Полымя", а цэласьць вышла ў 1929 годзе ў Менску асобнай кнігаю пад назовам "Западно-руссизм". Кніга, адразу па надрукаваньню, была сканфіскаваная і цяпер ёсьць вялікай рэдкасьцяй. Аўтар гэтага разгляду дзякуе сп. В. С. за пазычэньне яе. Аўтар кнігі, Аляксандра Цьвікевіч паходзе зь Берасьця (на Палесьсю). У трыццатых гадох ён быў арыштаваны расійскімі камуністымі, і, відавочна, замучаны, бо нямаш празь яго цяпер ніякіх ведамкаў. Апошнія ведамкі праз А. Цьвікевіча падаў Масей Сяднёў у сваіх успамінах із савецкай турмы. Абедзьве разгледжаныя працы не абыймаюць цэласьці русыфікацыі Беларусі, але гэтую цалосьць характарызуюць і падаюць супоўны зыркі абраз часьці яе.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле