Мастоўская Праўда, 19 (66)

Мастоўская Праўда

грамадзка-інфармацыйнае выданне Мастоўшчыны

19 (66)

Месца выхаду: Масты

Дата выхаду: 2008-11-15

Рэдактар: Зарэмбюк Алесь

Выдавец: Алесь Зарэмбюк

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Фэст у Свіслачы. 2 –га лістапада ў горадзе Свіслач Гарадзенскай вобласьці адбылося штогадовае ўшанаваньне памяці нацыянальных герояў Беларусі. На фэст ушанаваньня памяці братоў Каліноўскіх з’ехаліся прадстаўнікі грамадскасці Гарадзенскай вобласьці і іншых рэгіёнаў Беларусі. Мастоўшчыну прадстаўлялі актывісты Руху “За Свабоду” і іншых дэмакратычных арганізацыяў нашага раёна. У працэсе мерапрыемства адбылося ускладаньне кветак да крыжоў каля сядзібы братоў Каліноўскіх у вёсцы Якушоўка Свіслацкага раёна. Пазьней прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасьці наведалі могілкі ў Свіслачы, дзе пахаваны Віктар Каліноўскі. Хвілінай маўчаньня, на могілках была ўшанавана памяць брата нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Ускладзены кветкі і запалены зьнічкі каля помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту ў горадзе Свіслач.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Мастоўская Праўда

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле