Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-10
Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Copyright © 2008 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
“Будзьма беларусамі!” стартавала агульнабеларуская кампанія “Будзьма!”. Мэта кампаніі – папулярызацыя беларускай культуры ў краіне і паза яе межамі, прыцягненне інтарэсу да яе з боку жыхароў Беларусі без уліку іх нацыянальнай прыналежнасці, заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці, а таксама стварэнне прыдатных умоваў для ўсіх беларусаў, хто жадае зрабіць унёсак у супольную культурную прастору краіны. Лозунг кампаніі – “Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!”. Кампанія аб’ядноўвае шэраг арганізацыяў: МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, ГА “Таварыства беларускай мовы”, суполка “Пагоня” пры БСМ, МГА “Гісторыка”, творчы калектыў альманаха “pARTisan”, ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, Беларуская музычная альтэрнатыва, інтэрнэт-супольнасць www.moladz.org, інтэрнэтсупольнасць “Шлях да Беларусі”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце