Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2001
Wydawnictwo/ drukarnia: Пейто
Wymiary: 132c., 21см
ISBN: 985-6024-34-Х
Kategoria: Historia; Prawa człowieka; Społeczeństwo; Pamiętniki
© Віктар Хурсік, 2001; © Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2001
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [248]
UKD: 947.6 "1863/1864"
Мне давялося ўбачыць справу аб секвестры маёмасці ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў. Я быў уражаны: у спісах, якія там змяшчаліся, сустракаліся прозвішчы знаёмыя мне не толькі па даследаванням Асіповіцкага раёна, а і па будзенным жыцці. Я міжволі адчуў няёмкасць за сваю неадукаванасць і недасведчанасць, хаця неўзабаве высветлілася, што спісы гэтыя ніколі і не друкаваліся. Шукаючы адказ на пытанне, чаму прозвішчы беларускіх дваран-пакутнікаў невядомы нашчадкам, я прагледзеў іншыя справы, звязаныя з паўстаннем, літаратуру і прыйшоў да высноў, якія змешчаны ў гэтай кнізе. Загадзя ведаю, што буду асуджаны некаторымі чытачамі і навукоўцамі, асабліва тымі, хто перабольшвае станоўчую ролю Кастуся Каліноўскага ў гісторыі Беларусі. Але ўпэўнены, што будуць і тыя, хтпо задумаецца над маімі разважаннямі адносна характару паўстання і яго вынікаў і аддасць належнае не аднаму чалавеку, а тысячам маладых змагароў. Кажуць, што чалавек жыве столькі, колькі жыве памяць аб ім. Я рады, штпо гэтпай публікацыяй працягваю жыццё на гэтпым свеце сотпням патрыётаў нашай краіны розных нацыянальнасцяў, веравызнання і грамадскага стану, якія грэбуючы дамашнім дабрабытам, багаццем, а часам і жыццём, бясстрашна выступілі за нацыянальную незалежнасць і годнасць, супраць цемрашальства, насілля і знявагі. (Ад аўтара)
Katalog: BTH