Новы Час, 36/2008

Новы Час

масава-палітычная газэта

36/2008

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-10-24

Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Выдавецтва/ друкарня: УП Плутас-Маркет

Copyright © 2008 by Новы Час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Мінулай восенню прадпрымальнікі распачалі акцыі пратэсту супраць прэзідэнцкага Указа № 760, які абмяжоўвае выкарыстанне наёмных работнікаў. Лідэры прадпрымальніцкага руху, не шкадуючы мегафонаў і галасавых звязак, заклікалі калег кансалідавацца і кінуць усе сілы на адстойванне сваіх правоў. Але прыгожыя лозунгі на тэму свабоды гандлю і правоў чалавека, палунаўшы над сталічнымі плошчамі Бангалор, Кастрычніцкая, Незалежнасці, свайго ўвасаблення ў жыццё так і не знайшлі. У сухім астатку прадпрымальнікі займелі аднаго палітвязня, бравыя ўспаміны пра тое, як «пагудзелі» на праспекце ў студзені, і некалькі разрозненых прадпрымальніцкіх рухаў і лідэраў. Зімовыя мітынгі прадпрымальнікаў фактычна для іх ініцыятараў плёну не прынеслі. Адзіны вынік: улады пабачылі, што масавыя хаатычныя акцыі пратэсту, у выпадку, калі справа тычыцца непасрэдна кішэні абывацеля, у цяперашняй стабільнай Беларусі цалкам рэальныя... (фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле