Беларус, 549

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

549

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2008-10

Рэдактар: Клакоцкі Марат

Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне

ISSN: 1054-9455

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Форум Беларусаў Паўночнай Амэрыкі Форум. Уканцы жніўня сёлета ў Стронгсвіле каля Кліўленду (штат Агаё) прайшла чарговая 28-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Традыцыйна, Сустрэчы праводзяцца штодва гады ў адной зь мясьцінаў ЗША або Канады і рыхтуюцца сумесна буйнейшымі беларускімі арганізацыямі — Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем (БАЗА) і Згуртаваньнем Беларусаў Канады (ЗБК). Мэтай Сустрэчаў, якія зьяўляюцца найвялікшымі сходамі беларусаў у Паўночнай Амэрыцы і, бадай, у сьвеце, ёсьць мацаваньне шэрагаў беларускай грамады, каардынацыя сумесных дзеяньняў беларусаў у справах грамадзкіх, сацыяльных і палітычных. Вялікую ролю мае культурная праграма, якая ўлучае канцэрты, выставы, прэзэнтацыі, танцы і забавы. І-я Сустрэча адбылася ў м. Ніягара-Фолз у ліпені 1952-га году. Тэматычна яна была прысьвечаная памяці Янкі Купалы, што трагічна загінуў 10 год перад тым. Падчас імпрэзы былі чытаныя лекцыі, адбыліся канцэрты, прайшло сьвяткаваньне Купальля, з вогнішчамі й сумеснымі сьпевамі. І-я Сустрэча стала вялікім посьпехам, сабраўшы некалькі сотняў людзей розных узростаў і з розных хваляў эміграцыі. Пачынаючы з наступнай Сустрэчы (Таронта, верасень 1956 г.) яны сталі праводзіцца на ўік-энд Дня Працы (Labor Day).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларус

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле