Беларускі каляндар, 1983

Беларускі каляндар

1983

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 1983

Рэдактар: Хмялеўскі Міхась

Мастацкі рэдактар: Рыбі Стэфан

Выдавец: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы

Выдавецтва/ друкарня: ГП БГКТ

Памеры: 234с., іл., 21см

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1472], [1473]

Сыгнатура: Ш-1, П-4

Аб роднай мове, аб неабходнасці ведання яе многа напісана вялікімі людзьмі, пісьменнікамі, вучонымі, многімі патрыётамі сваёй нацыянальнасці. Удзяляецца ёй так многа ўвагі толькі таму, што родная мова з'яўляецца найвышэйшай вартасцю кожнага народа, яго нацыянальным пашпартам, яго душой. Пакуль мова жыве, датуль жыве нацыянальнасць, яе адрозненнасць, своеасаблівасць з усімі традыцыямі і звычаямі. Няпісаны, маральны абавязак кожнага чалавека — ведаць сваю родную мову, пазнаць культурную спадчыну. Кожны адукаваны чалавек павінен разумець значэнне гэтага, павінен пачуццямі быць звязаны са сваім народам, са сваёю нацыянальнасцю. Увесь час маю на думцы беларускую нацыянальнасць. (Міхась Хмялеўскі, Беларуская мова ў школах, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Пэрыёдыка: Беларускі каляндар

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь каляндар у адным файле