Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 1977
Рэдактар: Гайдук Мікалай
Рэдакцыйная калегія: Валкавыцкі Г., Галёнка Ф., Зенюк Я., Іванюк А., Туронак Ю., Швед В.
Мастацкі рэдактар: Рыбі Стэфан
Выдавец: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы
Выдавецтва/ друкарня: ГП БГКТ
Памеры: 208с., іл., 21см
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [983], [982]; MiOKB — [2104], [2105], [2106], [2107], [2108]
УДК: 818
16 снежня 1918 года ў Варшаве адбыўся аб'яднаўчы з'езд рэвалюцыйна-пралетарскіх партый Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы ССДКПіЛ) і Польскай сацыялістычнай партыі (лявіцы) (ППС-Лявіцы) і ў выніку паўстала Камуністычная партыя польскіх рабочых, якая пазней прыняла назву Камуністычная партыя Польшчы (КПП). У міжваенны перыяд была яна вядучым арганізатарам і кіраўніком змагання працоўных Польшчы за сацыяльнае вызваленне, выступала за адзіны фронт рабочага класа і сялянства, паслядоўна адстойвала прынцыпы пралетарскага інтэрнацыяналізму, права нацый на самавызначэнне, змагалася супраць прыгнечання беларускага і ўкраінскага насельніцтва ў Польшчы. У кастрычніку 1923 г. на канферэнцыі Беластоцкага, Брэсцкага і Віленскага камітэтаў Камуністычнай рабочай партыі Польшчы была паклікана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). КПЗБ была марксісцка-ленінскай партыяй, баявым авангардам заходнебеларускага пралетарыяту, арганізатарам і кіраўніком барацьбы працоўных за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | BTH
Пэрыёдыка: Беларускі каляндар