Беларускі каляндар, 1971

Беларускі каляндар

1971

Publication Place: Беласток

Publication Date: 1970

Editor: Валкавыцкі Георгі

Editorial Staff: Зенюк Янка, Хмялеўскі Міхась

Publisher: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы

Publishing/ Printing House: ГП БГКТ

Sizes: 206с., іл., 21см

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: BTH — [1237], [972]

За ўдасканаленне дзейнасці. Прайшло ўжо XV год ад часу, калі ўтворана Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы. На працягу ўсяго гэтага перыяду Таварыства праходзіла эвалюцыю. Удасканальвала яно формы, метады працы; набліжала іх да патрэб сённяшняга часу, удасканальвалася арганізацыйна і значна пашырыла аўтарытэт у сваім асяроддзі, і сярод сваіх членаў. У гэты час адбылося шэсць з'ездаў Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Кожная справаздачна-выбарчая кампанія ў арганізацыі спрыяла яе ажыўленню, актывізацыі і актуалізацыі сваёй дзейнасці. Асабліва, кампанія перад VI з'ездам БГКТ, пасля сакавіцкіх і чэхаславацкіх падзей, і ацэнкі гэтай сітуацыі ў краіне і ў свеце V з'ездам Польскай аб'яднанай рабочай партыі, спрыяла больш уважліваму падыходу да нашай дзейнасці, звяртаючы ўвагу на недахопы і ўдакладняючы праграму патрэбную на сённяшні дзень, і ў будучыні.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь каляндар у адным файле