Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1984
Рэдактар: Ідэльсон У. Б.
Выдавец: Юнацтва
Выдавецтва/ друкарня: Юнацтва
Памеры: 160 с, 4 л. іл.
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары
Copyright © 1984 by Калеснік Уладзімір
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай. Кніга напісана жывой даступнай мовай. Жыццёвыя шляхі героя аповесці паказаны ў цеснай сувязі з рэвалюцыйным рухам, з барацьбой працоўных за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Тым не менш не бракуе ў кнізе і вельмі асабістых, прыватных, нават інтымных эпізодаў, якія паказваюць душу чалавека, ягоныя ваганні і перажыванні, раздарожа выбару, сумніваў ці гэты выбар насамрэч слушны. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў без узроставых абмежаванняў. (Н.Г.)