Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1997
Выдавецтва/ друкарня: Ураджай
Памеры: 526 с., 26см
ISBN: 985-04-0128-1
Катэгорыя: Экалёгія; Эканоміка; Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Правы чалавека; Рэлігія; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1795]; MiOKB — [4776]
Сыгнатура: Ш-1, П-1
УДК: 947.6
У кнізе асвятляецца гісторыя Камянеччыны ад старажытнасці да нашых дзён. У хроніку ўключаны гістарычныя і біяграфічныя нарысы, артыкулы пра цікавыя падзеі, што адбываліся тут, пра знакамітых людзей, якія былі звязаны лёсам з гэтым краем. Выкарыстаны шматлікія дакументы і матэрыялы з архіўных і друкаваных крыніц, газетныя публікацыі розных гадоў, успаміны непасрэдных удзельнікаў падзей. Асаблівая ўвага ўдзяляецца падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Прыводзяцца спісы партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў, воінаў Чырвонай арміі, якія аддалі жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ці сталі ахвярамі фашысцкага тэрору, землякоў, якія прайшлі франтавымі дарогамі. Прыводзяцца таксама звесткі пра жыхароў раёна, што сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Асобны раздзел прысвечаны матэрыяльнай і духоўнай спадчыне, гісторыі населеных пунктаў. Для масавага чытача.