Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2003
Выдавец: БЕЛТА
Выдавецкая сэрыя: Памяць
Выдавецтва/ друкарня: БЕЛТА
Памеры: 688 с.: іл., 30см
ISBN: 985-6302-54-4
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка; Рэлігія; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1277]
Сыгнатура: Ш-1, П-2
Кніга асвятляе багатую гісторыю Ашмяншчыны ад старажытных часоў да нашых дзён. У хроніцы выкарыстаны дакументы і матэрыялы з архіўных, музейных і друкаваных крыніц, у яе ўключаны абагульняючыя гістарычныя нарысы, артыкулы, успаміны і іншыя матэрыялы пра найбольш цікавыя падзеі ў жыцці раёна, яго знакамітых людзей, якія праславілі гэты край сваёй баявой, працоўнай і творчай дзейнасцю. Значная частка хронікі прысвечана перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Прыводзяцца спісы партызан, падпольшчыкаў, воінаў Чырвонай арміі, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, мірных жыхароў — ахвяр фашысцкага тэрору. Прыводзяцца таксама звесткі пра жыхароў раёна, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій і пазней былі рэабілітаваныя. Асобны раздзел кнігі прысвечаны апісанню багатай матэрыяльнай і культурнай спадчыны Ашмяншчыны, гісторыі яе населеных пунктаў. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
Каталёг: BTH