Свабодны Салігорск, 24

Свабодны Салігорск

незалежныя газэта

24

Месца выхаду: Салігорск

Дата выхаду: 2008-08

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Іван Шыла ў Польшчы? Пэўна чытачам нашай газэты вядома імя Івана Шылы, якога год таму асудзілі за дзейнасьць ад “Маладога Фронту” і напрыканцы гэтага навучальнага году беспадстаўна выключылі са школы. У шматлікіх інтэрвію ён казаў, што ня зьедзе зь Беларусі, а працягне займацца грамадзкай дзейнасьцю. Шпацыруючы па Салігорску, я пачуў ад нейкіх маладзёнаў пра тое, што Іван падмануў чаканьні і зьехаў у Польшчу на навучаньне. Я вырашыў патэлефанаваць свайму старому сябру каб спраўдзіць гэтую інфармацыю ў яго асабіста: - Гэта ўсяго толькі чутка. Я спрабую паступіць на “завочнае” ва Ўкраіну, зараз шукаю працу ў Салігорску. Таму не турбуйцеся, я пакуль застануся на Беларусі ў родным горадзе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Свабодны Салігорск

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле