Настаўнік, 06

Настаўнік

інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў

06

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2008-07

Выдавец: Ініцыятыўная група стваральнікаў сайта Nastaunik.info

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: http://nastaunik.info Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Роднамоўнае навучанне: стан, нацыянальная бяспека і псеўдарэфарматарства Стан беларускамоў-нага навучання ў адукацыйных установах даўно выклікае трывогу шырокай грамадскасці. Калі ў 1993-94 навучальным годзе бацькі без праблем прыводзілі сваіх дзяцей у першыя класы з беларускай мовай навучання (76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці 92,6%), то цяпер створаны такія ўмовы, што гэтая планка стала ніжэй 18% (нават гэтую статыстыку і сапраўдную сутнасць міністэрства хавае ад народа). На сайце Міністэрства адукацыі (www.minebu.un­ibel.by) вы толькі знойдзеце статыстыку трохгадовай даўніны (за 2005/2006 нав. год). Усяго на беларускай мове сёлета навучалася 20,9% ад агульнай колькасці (гл. табліцу). Гэта даволі крытычныя межы існавання нацыі. Па вызначэнні ЮНЕСКО, народ знаходзіцца на мяжы знікнення, калі на роднай мове размаўляе менш 30% дзяцей. Не цяжка падлічыць, што з такой хуткасцю (прыблізна 1% ў год) поўнае знішчэнне беларускай адукацыі адбудзецца праз дваццаць гадоў. Гэтага нельга дапусціць!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Настаўнік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле