Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-10
Рэдактар: Дзюба Уладзімір
Выдавец: Беларуская асацыяцыя журналістаў
Copyright © 2005 by Беларуская асацыяцыя журналістаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: --
Медыі і выбары — у сістэмны латак Каб нейкая камп’ютэрная праграма не мазоліла вочы, яе хаваюць у сістэмны латак («трэй»). Беларускія ўлады гэтаксама стараюцца згарнуць у латак любую электаральную кампанію. Каб абывацель меў як мага меней падстаў згадваць, што ўлада падлягае ратацыі і што ёсць нейкая палітычная альтэрнатыва, хай сабе і напаўзадушаная. Дэфармацыя палітычнага абсягу, адпаведна, дэфармуе і выбарчую тэматыку ў медыях. Урэшце, саму медыйную прастору ў краіне імкнуцца не тое што згарнуць у трэй, а скруціць у бараноў рог. Дзяржаўныя СМІ даюць тэму выбараў мінімальна і дзяжурна — адпрацоўваюць нумар. Незалежныя апынаюцца між двух агнёў: уладны бок з падвойнай пільнасцю адсочвае любы «крок направа, крок налева», а тытульная апазіцыя асабліва крыўдзіцца на крытыку — вось, мы тут ідзем на бой з рэжымам, а вы страляеце ў спіну!
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Абажур